УЕФА просяць пачаць расследаванне ў дачыненні беларускай федэрацыі

УЕФА просяць пачаць расследаванне ў дачыненні беларускай федэрацыі

УЕФА просяць пачаць дысцыплінарнае расследаванне ў дачыненні Беларускай федэрацыі футбола. Да прэзідэнта Еўрапейскага футбольнага саюза Аляксандра Чэферына звярнуўся Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці. Падкрэсліваецца, што ён мае права ініцыяваць такое расследаванне.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці звяртае ўвагу на "парушэнні, дапушчаныя Беларускай федэрацыяй футбола" і што гэта "не пытанне нацыянальнага ўзроўню". Прэзідэнт УЕФА і члены выканкама атрымалі "вычарпальныя доказы парушэнняў, якія здзяйсняюцца АБФФ".

Яшчэ ў канцы верасня анансавалася публікацыя расследавання пра беларускі футбол "у буйным еўрапейскім выданні".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі