Уга Чавес не захацеў беларускай рыбкі
Рыбгас "Лактышы" Ганцавіцкага раёну не дачакаўся інвестыцый з Венесуэлы, на якія разлічвала кіраўніцтва гаспадаркі. Дырэктар прадпрыемства Іван Цыган распавёў, што "Лактышы" ўключылі ў венесуэльскі інвестыцыйны праект у шэрагу такіх гігантаў, як Мінскі аўтазавод, Гомсельмаш, "Віцязь", Баранавіцкая і Жлобінская птушкафабрыкі ды інш.
Але ў верасні, калі венесуэльская дэлегацыя была ў Беларусі, ніхто ў "Лактышы" не заехаў і не патэлефанаваў. Экспертаў рыбгас так і не дачакаўся. Зрэшты, кажа дырэктар, "Лактышы" і так няблага развіваюцца.