Угодкі БНР у Беластоку ўшанавалі гімнам "Мы выйдзем шчыльнымі радамі"
Каля 100 чалавек у польскім Беластоку у ваяводскім асяродку анімацыі культуры у клубе "Сподкі" сабраліся ў чацвер, каб адзначыць 92-я угодкі БНР. На мерапрыемстве пабываў наш карэспандэнт Ігар Аскірка: "Святкаванне пачалося з выканання гімна "Мы выйдзем шчыльнымі радамі", пасля чаго быў зачытаны зварот старшыні Рыды Беларускай народнай рэспублікі Івонкі Сурвілы. У праграме мерапрыемства — паказ дакументальнага фільма "Белсата" пра генерала Станіслава Булак-Балаховіча і выступ прафесара Алега Латышонка".