Украіна гатовая павялічыць імпарт беларускай малочнай прадукцыі

Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Ліхавы заявіў пра высокую якасць беларускай малочнай прадукцыі. Па ягоных словах, Украіна гатовая павялічыць імпарт беларускага малака адэкватна попыту з боку ўкраінцаў. Пасля таго, як Украіна далучылася да Сусветнай гандлёвай арганізацыі, яе рынкі сталі больш адчыненымі, паведаміў амбасадар у інтэрв'ю "Інтэрфаксу". На яго думку, у справе прасоўвання беларускай малочнай прадукцыі на ўкраінскі рынак шмат што залежыць ад суадносінаў кошту і якасці, а таксама ад рэкламы.

Каментуючы беларуска-расійскі малочны канфлікт, Ліхавы адзначыў, што на цяперашні час Украіна працягвае назіраць і ацэньваць сітуацыю.

Ён згадаў, што некалькі гадоў таму ўкраінскія прадпрыемствы малочнай прамысловасці перажылі падобныя выпрабаванні. У выніку частка тавару, асабліва цвёрдыя сыры, знайшлі сваіх спажыўцоў на іншых рынках — ад Заходняй Еўропы да Блізкага Ўсходу, а частка, пасля некаторых фармальнасцяў, вярнулася на рынак Расіі — пасля настойлівых пажаданняў саміх жа спажыўцоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі