Украіна паведаміла пра захоп трох сваіх караблёў расійскім спецназам
Расійскі карабель тараніць украінскі буксір
Прэс-цэнтр камандавання ваенна-марскімі сіламі Украіны паведаміў пра захоп трох украінскіх караблёў расійскім спецназам. Сутычка паміж расійскімі і ўкраінскімі маракамі адбылася раніцай 25 лістапада, калі два крэйсера і буксір украінскіх ВМС паспрабавалі прайсці праз Керчанскі праліў.
Караблі ВМС Украіны ішлі з адэскага пара ў Марыупаль. Спрабуючы перашкодзіць ім, расійскі пагранічны карабель "Дон" тараніў украінскі рэйдавы буксір "Яни Капу". Каманда "Дона" зняла інцыдэнт на відэа (папярэджанне: 18+, ненарматыўная лексіка!):
Па інфармацыі ўкраінскага боку, далей падзеі развіваліся ў негатыўным ключы.
"Паводле аператыўнай інфармацыі, малыя браняваныя артылерыйскія катэры "Бярдзянск", "Нікопаль" паражаны агнём праціўніка і страцілі ход. Рэйдавы буксір "Яни Капу" таксама змушаны спыніцца. Караблі захопленыя спецназам РФ. Таксама ёсць інфармацыя пра двух параненых украінскіх ваенных маракоў", — паведамляе прэс-цэнтр камандавання ВМС ВС Украіны.