Украіна збіла расійскую гіпергукавую ракету “Кінжал” — Паветраныя сілы УСУ

Абломкі расійскай ракеты і яе носьбіт / калаж Defense Express
Абломкі расійскай ракеты і яе носьбіт / калаж Defense Express

Гэта адбылося 4 траўня падчас начной атакі на Кіеў. Спрацаваў амерыканскі зенітны ракетны комплекс Patriot.

Ракету Х-47 выпусціў па Кіеве МіГ-31К з тэрыторыі Расіі.

Віншую ўкраінскі народ з гістарычнай падзеяй! Так, мы збілі "кінжал, які не мае аналагаў", — піша камандуючы паветранымі сіламі УСУ Мікалай Аляшчук.

5 траўня ва ўкраінскіх СМІ з'явіліся фота абломкаў ракеты са сцвярджэннем, што гэта Х-47 "Кінжал". Аднак прадстаўнік Паветраных сіл Украіны Юрый Ігнат зняпраўдзіў гэтыя звесткі.

Алешчук усё ж выступіў з яе пацвярджэннем і папрасіў СМІ надалей чакаць афіцыйных заяў, каб выпадкова не апублікаваць інфармацыю, якой можа скарыстацца праціўнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі