Украінцы хочуць называць дзяцей Майданэламі
Гэтае імя набывае ўсё большую папулярнасць ва Украіне ў сувязі з апошнімі падзеямі ў Кіеве.
Пра гэта паведамляе інфармагенцтва "Most-Dnepr" са спасылкай на супрацоўніцу аднаго з сталічных ЗАГСаў. Імя "Майданэла" стала папулярнае ў лютым, яшчэ да перамогі пратэстоўцаў. Праўда, людзі цікавяцца ім, думаюць, але ніхто яшчэ не рашыўся назваць "Майданэлай" сваю дачку.
Нагадаем, раней у Львове маладая сям'я назвала свайго хлопчыка "Еўрамайдан". Яго бацька Яўген Ціхун месяц ездзіў у Кіеў на акцыі пратэсту і палічыў, што Еўрамайдан Яўгенавіч Ціхун — выдатнае імя. Мама маленькага Еўрамайдана, Марыя Ціхун, падтрымала свайго мужа.
Фота — Reuters