Украінскае войска спыніла расійскую бранятэхніку, якая ішла ва Украіну
Пра гэта паведамляе каардынатар групы "Інфармацыйны Супраціў" Дзмітрый Тымчук.
Як паведамлялася раней, тэхніка спрабавала прарвацца з тэрыторыі Расіі ва Украіну ў раёне Новаазоўска. Па словах Тымчука, якія перадае censor.net.ua, асноўная частка калоны спыненая агнём украінскіх сілаў. Частка калоны (папярэдне — 10 БТР, 2 танкі і 2 КамАЗы) працягнула рух углыб тэрыторыі Украіны.
Тым часам прадстаўнік цэнтра антытэрарыстычнай аперацыі Аляксей Дзмітрашкоўскі заявіў, што пакуль не мае пацверджання наконт уварвання ваеннай тэхнікі з тэрыторыі Расіі.
Фота — kiev1.org