Украінскага палітыка і бізнесмена Яўгена Чарвоненку не ўпусцілі ў Беларусь

Украінскага палітыка і бізнесмена Яўгена Чарвоненку не ўпусцілі ў Беларусь

Украінскага палітыка і бізнесмена Яўгена Чарвоненку не ўпусцілі ў Беларусь. Пра забарону яму паведамілі ў мінскім аэрапорце, паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

Адзначаецца, што памежнікі не ўдакладнілі, з якой прычыны Чарвоненку было адмоўлена ва ўездзе ў нашу краіну.

Яўгену Чарвоненку днямі споўніцца 56 гадоў. Ён — ураджэнец Днепрапятроўска, былы дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны, уваходзіў у кіраўніцтва партыі "Наша Украіна". У савецкія часы быў інжынерам-канструктарам, прафесійным спартсменам-аўтагоншчыкам. Яшчэ ў канцы 1980-х ён пачаў займацца бізнесам і стаў доларавым мільянерам. Быў пазаштатным дарадцам прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы, начальнікам аховы кандыдата ў прэзідэнты Віктара Юшчанкі, міністрам транспарту і сувязі ў кабінеце Юліі Цімашэнкі.

Фота: focus.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі