Украінскай апазіцыі не хапае 9 галасоў, каб адправіць прэм'ера ў адстаўку
Пра гэта заявіў у аўторак лідар апазіцыйнай парламенцкай фракцыі "Бацькаўшчына" Арсень Яцанюк.
Як вядома, на мінулым тыдні Вярхоўная Рада адмовілася ўхваліць рэзалюцыю аб недаверы кабінету міністраў Мікалая Азарава. У панядзелак у парламент быў унесены апазіцыяй праект пастановы аб звароце Рады да прэзідэнта Віктара Януковіча з заклікам адправіць прэм'ер-міністра ў адстаўку.
Паводле слоў Яцанюка, на раніцу аўторка не хапала 9 галасоў дэпутатаў пры патрэбных 226 подпісах. Апазіцыя спадзяецца, што іх удасца сабраць, і Януковічу давядзецца адправіць урад у адстаўку ды прызначыць на яго месца новы тэхнічны кабінет міністраў, адзначае РІА "Новости".
Фота — ria.ru