Украінскія памежнікі пацвердзілі прыбыццё вагнераўцаў у Беларусь
Найміты ПВК "Вагнер" у Растове-на-Доне / Reuters
Украінскія памежнікі зафіксавалі прыезд вагнераўцаў у Беларусь.
— Паводле стану на цяпер наяўная інфармацыя паказвае, што ў Беларусі пачалі назірацца асобныя групы прадстаўнікоў з прыватных вайсковых кампаній, якія перамяшчаюцца з тэрыторыі Расіі, — кажа спікер ДПСУ Андрэй Дземчанка.
Памежнікі працягваюць адсочваць сітуацыю, каб разумець месцы дыслакацыі, колькасць і задачы баевікоў.
Раніцай 15 ліпеня пра вагнераўцаў у Беларусі распавяла маніторынгавая група"Беларускі Гаюн". Увечары 14 чэрвеня Міністэрства абароны Беларусі заявіла, што "выпрацаваная дарожная карта" па супрацоўніцтве з ПВК "Вагнер".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.