Украінскія ўлады афіцыйна прызналі гібель на шахце ў Данецку 100 чалавек
Улады Украіны сёння афіцыйна абвясцілі, што пры аварыі на данецкай шахце імя Засядзькі загінулі 100 чалавек, паведамляе "Інтэрфакс". Да апошняга моманту 10 гарнякоў, якія знаходзіліся ў шахце ў момант выбуху метану, лічыліся зніклымі. Па стане на раніцу суботы, у лякарнях Данецка знаходзіліся 38 гарнякоў, пацярпелых ад выбуху на шахце, стан аднаго з іх застаецца стабільна цяжкім.
Выбух метана-паветранай сумесі на шахце адбыўся ў ноч на 18 лістапада. У момант здарэння ў шахце знаходзіліся 457 гарнякоў. 357 з іх удалося падняць на паверхню жывымі.
Выбух метана-паветранай сумесі на шахце адбыўся ў ноч на 18 лістапада. У момант здарэння ў шахце знаходзіліся 457 гарнякоў. 357 з іх удалося падняць на паверхню жывымі.