"Умовы на мяжы Літвы і Беларусі хутка набліжаюцца да ўмоў часоў "халоднай вайны"

"Умовы на мяжы Літвы і Беларусі хутка набліжаюцца да ўмоў часоў "халоднай вайны"

Літва забяспечвае ахову некаторым з беларускіх палітэмігрантаў. Пра гэта заявіў міністр абароны краіны Арвідас Анушаўскас.

"Служба аховы кіраўніцтва, як і павінна, займаецца аховай апазіцыянераў, такіх як Ціханоўская. Яны маюць патрэбу ў ахове, бо ў іх адрас былі выказаныя недвухсэнсоўныя пагрозы, пачынаючы з завядзення крымінальнай справы і заканчваючы фізічнай расправай",перадае delfi.lt словы літоўскага міністра. 

Ён дадаў, што паралельна ідзе праца па нейтралізацыі дзейнасці КДБ Беларусі. 

Дэпутат Еўрапарламента Пятрас Аўштравічус ацаніў сітуацыю на беларуска-літоўскай мяжы як блізкую да "халоднай вйны". 

"Давайце будзем шчырымі і прызнаем, што цяпер умовы на мяжы Літвы і Беларусі хутка набліжаюцца да ўмоў часоў "халоднай вайны" або падобных да тых, якія былі ў 70-я і 80-я гады, калі актыўна дзейнічала разведка і агенты, бо патрабавалася тушыць ачагі то там, то тут", — заявіў палітык.

Міністр абароны дадаў, што беларускі рэжым цяпер небяспечны практычна для кожнага, таму ездзіць у Беларусь небяспечна. "Калі ясна кажуць, што не гарантуюць бяспеку грамадзян замежных дзяржаў, што яны не абароненыя ад рабаванняў і крымінальных выпадаў, Як нам рэагаваць? Я думаю, мы рэагавалі адэкватна і папярэдзілі нашых грамадзян: не трэба ездзіць", — заявіў Анушаўскас.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі