Уначы 29 верасня ў Беларусі зноў чакаюцца замаразкі
Уначы ў пятніцу, 29 верасня, у Беларусі зноў чакаюцца замаразкі. Месцамі будзе да мінус 3 градусаў. Сіноптыкі прагназуюць, што заўтра — без істотных ападкаў. Вецер па-ранейшаму паўднёва-усходні, 2-7 метраў за секунду. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +1 да +7 (у Мінску — 4-6 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +9 да +15 (у сталіцы — 11-13 градусаў са знакам плюс).
Фота: БЕЛТА