Уначы побач з Зямлёй праляціць астэроід памерам з дзевяціпавярховы дом

Астэроід значна большы за метэарыт, які ўпаў год таму пад Чалябінскам. Спецыялісты з NASA супакоілі зямлян — асцерагацца сутыкнення з астэроідам не варта. Адлегласць паміж яго траекторыяй і зямной арбітай будзе амаль 300 тысяч кіламетраў.

Убачыць няўзброеным вокам астэроід не атрымаецца. Для гэтага неабходны хаця б напаўпрафесійны тэлескоп, адзначае тэлеканал "Беларусь 1".
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі