Уначы ў аўторак амаль па ўсёй Беларусі пройдзе мокры снег

Уначы ў аўторак амаль па ўсёй Беларусі пройдзе мокры снег

Уначы ў аўторак, 15 сакавіка, амаль па ўсёй Беларусі пройдзе мокры снег. Удзень ападкі магчымыя толькі месцамі, пераважна ў Брэсцкай вобласці. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны яна складзе ад 4 градусаў марозу да 2 градусаў цяпла, у дзённыя — 2-7 градусаў са знакам плюс, інфармуе БЕЛТА са спасылкай Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Раней сіноптыкі паведамлялі, што пацяпленне ў Беларусі пачнецца ад серады. Аднак гэты прагноз верагодна не спраўдзіцца.

Уначы ў аўторак амаль па ўсёй Беларусі пройдзе мокры снег
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі