Унутраныя войскі закупаюць партыю бронежылетаў і касак на мільярд рублёў
Інфармацыя аб гэтым з’вілася на сайце дзяржзакупак 27 чэрвеня.
Згодна размешчанаму дакументу, да 20 ліпеня Галоўнае упраўленне камандуючага Унутранымі войскамі МУС РБ плануе набыць 185 “шлемаў абаронных, супрацькулявых” на агульную суму 592 мільёна рублёў. А таксама больш за 400 бронежылетаў (на суму 509 мільёнаў), 403 пары кайданкаў і 99 электрашокераў (коштам 70 мільёнаў).
Агульная колькасць унутраных войскаў МУС Беларусі дакладна невядомая. Лічыцца, што яна перавышае 10 тысяч чалавек.