Упершыню ўдалося зняць на відэа марскога чорта
Навукоўцы вывучаюць аднаго з самых таямнічых жыхароў акіяна.
Упершыню навукоўцы змаглі зняць на відэа марскога чорта (Melanocetus). Гэта адзін з самых рэдкіх і таямнічых насельнікаў глыбінь акіяна.
Даследчыкі з Monterey Bay Aquarium Research Institute сцвярджаюць, што марскі чорт быў зняты на глыбіні 600 метраў у момант, калі шукаў здабычу. Дарэчы, памер гэтага драпежніка ўсяго толькі 9 сантыметраў.
За чатыры дні відэа, змешчанае на YouTube, набрала амаль 5 мільёнаў праглядаў.