Урачоў завабліваюць у Пінск кватэрамі
У Пінску бракуе ўрачоў вузкай спецыялізацыі: аталарынголагаў, кардыёлагаў, акулістаў – усяго каля 20 вакансій. Мясцовыя ўлады ведаюць пра праблемы медыкаў, асноўная з якой – малыя заробкі і перагружавнасць. На заробкі выканкам паўплываць не можа, таму лекараў вырашана заахвочваць жыллём.
Як сцвярджаюць чыноўнікі, на сёння ўсе пінскія ўрачы забяспечаныя жыллём. А яшчэ дзве трохпакаёўкі чакаюць дактароў, якія пагодзяцца працаваць ў горадзе.
Як сцвярджаюць чыноўнікі, на сёння ўсе пінскія ўрачы забяспечаныя жыллём. А яшчэ дзве трохпакаёўкі чакаюць дактароў, якія пагодзяцца працаваць ў горадзе.