Урад Літвы зацвердзіў план, як будзе блакаваць імпарт электраэнергіі з БелАЭС

Урад Літвы зацвердзіў план, як будзе блакаваць імпарт электраэнергіі з БелАЭС

13 верасня ўрад Літвы зацвердзіў пастанову "Аб неабходных мерах, прызначаных для абароны ад небяспечнай атамнай электраэнергіі, якую будуюць у Беларусі і якая ўяўляе пагрозу нацбяспецы, атачэнню і грамадству Літвы", перадае ru.delfi.lt.

Гэты план прадугледжаве некалькі асноўных мераў. Плануецца, зрабіць так, каб пасля запуску Астравецкай АЭС у Літву не трапляла электраэнергія з Беларусі, акрамя неабходнай для надзейнай працы сістэмы энергетыкі Літвы. Магутнасці Круаніскай гідраэлектрастанцыі, згодна з планам, не павінны выкарыстоўвацца для акумуляцыі электраэнергіі з Астравецкай АЭС. Да 2025 года мяркуецца сінхранізаваць сістэму электраэнергіі Літвы і сеткі кантынентальнай Еўропы. І з 2025 года не павінна застацца ніякай магчымасці, каб электрасетку Літвы трапляла электраэнергія з трэціх краін.

Сам план мае падрабязна прапісаныя этапы. Напрыклад, у 2018 годзе Літва мусіць дасягнуць пагаднення з Эстоніяй і Латвіяй пра падатак на перадачу электраэнергіі трэціх краін. Таксама плануецца дамовіцца з Эстоніяй, Латвіяй і Польшчай пра ўжыванне адзіных прынцыпаў, звязаных з перадачай электраэнергіі з трэціх краін на рынак з моманту запуску Беларускай АЭС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі