Урад вызначыў новыя правілы адключэння цяпла, газа і вады ў даўжнікоў

Урад вызначыў новыя правілы адключэння цяпла, газа і вады ў даўжнікоў

У Беларусі прынятыя дадатковыя меры для своечасовага разліку за энерганосьбіты — гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 21 кастрычніка. Сёння дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале. У дакуменце прапісаны змены ў палажэнне ад парадку абмежавання або спынення падачы прыроднага газу, электраэнергіі і цяпла спажыўцам, якія не плацяць за іх своечасова.

Паводле дакумента, патрабаванні палажэння цяпер не распаўсюджваюцца на арганізацыі аховы здароўя, адукацыі, сацыяльнага абслугоўвання, суды, а таксама арганізацыі, падпарадкаваныя сілавым структурам.

Калі аплата за энергарэсурсы не паступіла па заканчэнні пэўнага тэрміна, уводзіцца рэжым абмежавання іх падачы або іх перастаюць падаваць. Арганізацыі, якія пастаўляюць святло, газ і цяпло могуць у аднабаковым парадку змяняць для даўжнікоў дагаворныя велічыні спажывання энергарэсурсаў.

Кіраўнікі арганізацыі, якія маюць праблемы з аплатай энергарэсурсаў, могуць звяртацца з хадайніцтвам аб пераносе тэрмінаў такой аплаты, але пры гэтым нясуць персанальную адказнасць за прынятыя абавязанні.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі