Ураган нарабіў бяды на Гомельшчыне і Віцебшчыне

Абыйшлося без чалавечых ахвяр. 25 -гадовага гамельчука ўдарыла маланкай, яму аказалі медыцынскую дапамогу і адправілі дахаты.

Вецер дасягаў 30 метраў у секунду, ішоў дождж і град дыяметрам да 17 мм. У выніку пацярпелі 9 раёнаў Гомельскай вобласці і Гомель.

Быў цалкам абясточаны Чачэрск. Моцны вецер выварочваў дрэвы з каранямі. На некаторы час цэнтр Гомеля пагрузіўся ў цемру. Раніцай на вуліцах Гомеля валяліся драўляныя шчыты, парасонікі ад летніх кафэ, дарожныя знакі. Пацярпелі аўтамабілі, на якія зваліліся дрэвы. У Рэчыцкім раёне ў выніку моцнага ветра пазрывала дахі.
Усяго мінулай ноччу ў Віцебскай і Гомельскай абласцях было абясточана 229 населеных пунктаў.

На ліквідацыі наступстваў урагану ў Гомельскай вобласці, апроч супрацоўнікаў МНС, працуюць 380 чалавек і 95 адзінак тэхнікі. "Ужо ў гэтыя суткі надвор'е павінна нармалізавацца. Месцамі пройдуць моцныя дажджы, але такой навальнічнай актыўнасці ўжо не будзе, паколькі не будзе тэмпературнага кантрасту. Цяпер тэмпературны фон выраўноўваецца, надвор'е чакаецца дажджлівае і халоднае".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі