Ураган у Магілёўскім раёне нанёс шкоду больш чым на мільярд рублёў

На ўзнаўленне будынкаў, пашкоджаных 11 чэрвеня ветрам і градам у Магілёўскім раёне, спатрэбіцца больш за 1 мільярд рублёў. Да такой высновы прыйшлі эксперты Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. У раёне былі пашкоджаныя дахі больш як 220 жылых дамоў, звыш 50 розных гаспадарчых будынкаў, каля 20 адміністрацыйных будынкаў. У вёсцы Зімніца былі знішчаныя пасевы плошчай 1,5 тыс.га.

Магілёўскаму раёну стыхія нанесла найбольшую шкоду ў вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі