Ураган у Магілёве: дрэвы выварочвала з коранем (фота)
Залева і шквалісты вецер абрынуліся на Магілёў блізу 21.00 12 ліпеня.
Пры парывах хуткасць ветру дасягала 16 м/с. Непагадзь лютавала не больш за гадзіну.
Ветрам павыварочвала з каранямі нямала дрэваў. Затапіла некаторыя вуліцы, інфармуе Радыё Свабода. На раніцу навальніца цалкам сунялася. Горад пакрысе вяртаецца да звыклага жыцця.
Паводле звестак абласнога ўпраўлення МНС у Магілёўскай вобласці без электрычнасці ноччу аказалася 120 населеных пунктаў і больш за дзясятак сельскагаспадарчых аб’ектаў.