Услед за Рыгорам Кастусёвым у Шклове затрымалі яго зяця — Дзмітрыя Антончыка

Дзмітрый Антончык / dw.com​
Дзмітрый Антончык / dw.com​

Раніцай 13 красавіка ў Шклове быў затрыманы Дзмітрый Антончык — зяць лідара партыі БНФ Рыгора Кастусёва, паведамляюць праваабаронцы. Антончык, акрамя таго, быў даверанай асобай палітыка на парламенцкіх выбарах 2016 года.

Прычына затрымання пакуль невядомая. Напярэдадні ўвечары ў Шклове быў затрыманы сам Кастусёў. Родныя страцілі з ім сувязь каля 19 гадзін. Палітык павінен быў прыйсці пазаймацца з унучкай матэматыкай, але ў прызначаны час не з'явіўся. На званкі не адказваў. Позна ўвечары дачцэ Кастусёва патэлефанавалі з КДБ і паведамілі, што бацька затрыманы ў межах крымінальнай справы. Якой менавіта, родныя не разабралі.

Рыгор Кастусёў — адзін з заяўнікаў сёлетняга "Чарнобыльскага шляху". Заяўку на правядзенне традыцыйнага вулічнага шэсця на мінулым тыдні сумесна падалі тры партыі — БНФ, "Зялёныя" і БСДП "Грамада".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі