УСУ зноў збілі расійскі самалёт А-50 над Азоўскім морам — СМІ
Самалёт А-50
Над Азоўскім морам украінцы збілі чарговы расійскі самалёт А-50. Пра гэта паведамілі спярша пракрамлёўскія ваенныя блогеры, а потым крыніца ва УСУ пацвердзіла звесткі выданню "РБК-Украіна".
Сцвярджаецца, што гэта была супольная аперацыя Паветраных сіл УСУ і галоўнана ўпраўлення разведкі. Узровень пашкоджання ўдакладняецца. Крыніцы "РБК-Украіна" пра пашкоджанне кажуць так: "Шанцы на захаванне самалёта мінімальныя".
Самалёты А-50 выкарыстоўваюцца для далёкага радыёлакацыйнага сачэння. Ён выкарыстоўваецца для назірання за цэлямі ў паветры, на зямлі і ў моры і навядзення на іх іншай авіяцыі. Такі самалёт быў пашкоджаны ў Мачулішчах пад Мінскам.
Таксама расійскі А-50 быў збіты 14 студзеня ў раёне Азоўскага мора каля Мелітопаля.
Паводле звестак з адкрытых крыніц, у 2022 годзе Расія мела толькі тры такія самалёты і шэсць яго мадыфікацый А-50у.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.