Узброеныя сілы Беларусі вучацца змагацца з незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі

Узброеныя сілы Беларусі вучацца змагацца з незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі

Маштабныя камандна-штабныя вучэнні Узброеных сіл Беларусі пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба УС — першага намесніка міністра абароны Беларусі генерал-маёра Алега Белаконева пачаліся 14 верасня.

Паводле інфармацыі прэс-службы Мінабароны, тэмай вучэнняў стала “Кіраванне групоўкай Узброеных сіл, іншых войскаў і вайсковых фармаванняў падчас спецыяльнай аперацыі па стабілізацыі абстаноўкі ў асобных крызісных раёнах дзяржавы”.

Падчас вучэнняў будуць сярод іншага адпрацоўвацца навыкі па высоўванні вайсковых частак і падраздзяленняў у прызначаныя раёны, стварэнне аб’яднанага органу створанай групоўкай войскаў, а таксама адбіццё нападаў незаконных узброеных фармаванняў і дыверсійна-выведвальных груп патэнцыйнага праціўніка, іх пошук, блакаванне, прымус да здачы або знішчэнне.

Упершыню ўдзельнікі вучэнняў будуць выконваць пастаўленыя задачы практычна на ўсіх палігонах Узброеных сіл. Да ўдзелу ў вучэнняў прыцягваюцца таксама падраздзяленні МУС, МНС, Дзяржаўнага памежнага камітэта, КДБ і Следчага камітэта. Усяго задзейнічана 7 500 чалавек, да 60 танкаў, да 220 браніраваных машын і да 50 артылерыйскіх арудзій, мінамётаў і рэактыўных сістэм залпавага агню (РСЗА). З запасу прызвалі каля 450 ваеннаабавязаных.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі