Ва Украіне прапануюць канфіскаваць маёмасць беларускіх кампаній

Ва Украіне прапануюць канфіскаваць маёмасць беларускіх кампаній

Ва Украіне могуць канфіскаваць маёмасць беларускіх кампаній. Адпаведную прапанову разглядаюць у Вярхоўнай Радзе. Прычынай называецца тое, што афіцыйны Мінск з'яўляецца суагрэсарам у цяперашняй вайне:

"Рэспубліка Беларусь — дзяржава, якая падтрымлівае Расійскую Федэрацыю ва ўзброенай агрэсіі супраць Украіны шляхам прадастаўлення ўзброеным сілам дзяржавы-агрэсара бесперашкоднага доступу да сваёй тэрыторыі і аб'ектаў ваеннай інфраструктуры для вядзення баявых дзеянняў супраць Украіны".

Калі адпаведныя папраўкі будуць прынятыя, то будзе канфіскаваная маёмасць беларускіх кампаній, звязаных з дзяржавай, — па аналогіі з маёмасцю расійскіх дзяржарганізацый.

Такім чынам, могуць быць канфіскаваныя актывы, напрыклад, кампаніі "Агророзквит", якая звязаная з Беларускай калійнай кампаніяй і гандлюе праз афшоры ці кампаніі, звязаныя з пастаўкамі нафтапрадуктаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі