Ва Украіне ўпершыню прайшлі выпрабаванні ракетных комплексаў Javelin (відэа)
Ва Украіне ўпершыню прайшлі выпрабаванні амерыканскіх супрацьтанкавых ракетных комплексаў Javelin. На палігоне прысутнічаў асабіста ўкраінскі прэзідэнт Пётр Парашэнка. Ён назваў Javelin эфектыўнай абарончай зброяй, якая можа спатрэбіцца ў выпадку расійскай агрэсіі. Дзякуючы атрыманай з ЗША зброі, узраслі баявыя магчымасці ракетных войск і артылерыі.
Украіна рабіла захады па набыцці Javelin ад пачатку вайсковага канфлікту на Данбасе, але першыя комплексы былі атрыманыя толькі ў красавіку 2018-га. "Нарэшце гэты дзень настаў", — сказаў Парашэнка. Украіне прадалі 37 пускавых установак і 210 супрацьтанкавых ракет на 47 мільёнаў долараў.