Ва Украіне загінулі яшчэ некалькі беларускіх добраахвотнікаў

Імавернае месца гібелі добраахвотнікаў

Імавернае месца гібелі добраахвотнікаў / t.me/terrorbel/

Ва Украіне загінулі яшчэ некалькі беларускіх добраахвотнікаў. Гэта байцы батальёна "Тэрор", які ўваходзіць у склад Беларускага добраахвотніцкага корпуса. "Вы годна выканалі баявую задачу на Усходзе. На жаль, апошнюю для вас. Сустрэнемся ў Вальхале, браты", піша тг-канал "Тэрору".

Колькасць загінулых і абставіны не паведамляюцца. На далучаным фота руіны будынка, дзе імаверна адбыўся апошні бой добраахвотнікаў.

Беларускі добраахвотніцкі корпус 3 кастрычніка паведаміў толькі, што 66-а асобная механізаваная брыгада Узброеных сіл Украіны выказала яму падзяку "за паспяховую супрацу на самых складных дзялянках фронту, даручаных ёй". Асобна камандзір брыгады Юрый Дворскі "адзначыў выніковыя дзеянні нашых дыверсійна-выведвальных груп".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі