Ва Украіне Жазэпу Барэлю паказалі, як ствараецца "Армія дронаў"
Жазэп Барэль аглядае вытворчасць дронаў
Ва Украіне Жазэпу Барэлю паказалі, як ствараецца "Армія дронаў", піша eurointegration.com.ua. Высокі прадстаўнік ЕС па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі знаёміўся з вытворчасцю баявых беспілотнікаў, якія адыгрываюць важную ролю на фронце. Месцы, дзе працуюць невялікія прадпрыемствы, засакрэчаныя. Не дзіўна, што Барэль пазней выдаліў апублікаваны здымак з вытворчасці. Але фота з яго візіту апублікавала пасол ЕС ва Украіне Катарына Матэрнава.
"Гэта было сапраўды дзіўна, каб стаць сведкамі з Жазэпам Барэлем вытворчасці гэтых беспілотных лятальных апаратаў", — дадала яна.
Барэль наведаў Украіну ўжо з чацвёртым візітам пасля пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расіі. У сераду з-за расійскай атакі ён правёў раніцу ў сховішчы.
Днямі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі даручыў ураду і Генштабу стварыць Сілы беспілотных сістэм у складзе УСУ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.