Ва Украіне знайшлі пліту Яна Баршчэўскага — аўтара "Шляхціца Завальні" (фота)

Ва Украіне знайшлі пліту Яна Баршчэўскага — аўтара "Шляхціца Завальні" (фота)

У Чуднаве Жытомірскай вобласці Украіны знайшлася магільная пліта вядомага беларуска-польскага пісьменніка ХІХ стагоддзя Яна Баршчэўскага, піша chudnivnews.in.ua. 

Знайшлася яна на прыватным падворку аднаго з гараджан. Мужчына распавёў, што яшчэ ў 2002 ці 2003 годзе капаў траншэю для газавай трубы і натыкнуўся на чыгунную пліту. Яна ляжала ў зямлі на глыбіні 50 сантыметраў. Важыла знаходка каля 30-35 кг. 

Ва Украіне знайшлі пліту Яна Баршчэўскага — аўтара "Шляхціца Завальні" (фота)
Ян Баршчэўскі

10 гадоў пліта проста стаяла пад хлявом, а потым гаспадар цэментаваў двор і частку тэрыторыі вырашыў прыкрыць плітой. З часам іржа з пліты сцёрлася, і стаў бачны надпіс. Гаспадары лічылі, што ён зроблены па-нямецку. Аднак іх дачка чацвертакласніца Алена вырашыла пашукаць у інтэрнэце, камму належыць пахаванне. 

Хутчэй за ўсё, гэта пліта з пахавання беларуска-польскага пісьменніка Яна Баршчэўскага: свае апошнія гады ён правёў акурат у Чуднаве. Тут ён і 1851 годзе і памёр. 

Найбольш вядомы твор Яна Баршчэўскага — "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". 

Больш навін у падкасце праграмы ЕЎРАЗУМ ніжэй.

Ва Украіне знайшлі пліту Яна Баршчэўскага — аўтара "Шляхціца Завальні" (фота)
chudnivnews.in.ua
Ва Украіне знайшлі пліту Яна Баршчэўскага — аўтара "Шляхціца Завальні" (фота)
chudnivnews.in.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі