Ваенкамат "накруціў" прызыўніку вагу, каб зрабіць яго прыдатным да службы

У ваенкамаце "вырашылі" праблему недастатковай вагі (ілюстрацыйнае фота)

У ваенкамаце "вырашылі" праблему недастатковай вагі (ілюстрацыйнае фота) / sb.by

Віцебскі ваенкамат "накруціў" прызыўніку вагу, каб зрабіць яго прыдатным да службы. Абураны малады чалавек пайшоў у суд, піша @vitebsk_info.

Віцяблянін Максім на працягу доўгага часу пакутуе ад недастатковай вагі: пры росце ў 177 см у яго ўсяго 44 кг. Падчас медкамісіі ў ваенкамаце яго ўзважылі ў вопратцы з рознымі прадметамі ў кішэнях. У выніку вага склала 46,7 кг, а член камісіі і зусім акругліў яе да 47 кг. Такія маніпуляцыі з лічбамі і зрабілі хлопца прыдатным да службы.

Малады чалавек перадаў у суд дакументы, якія пацвярджаюць яго праблемы са здароўем з-за нізкай вагі. І суд прызнаў скаргу на рашэнне прызыўной камісіі абгрунтаванай і даў адтэрміноўку ад прызыву на 12 месяцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі