Віцебскі ваенкамат выдаткуе на рамонт санвузла 29 000 рублёў
Віцебскі ваенкамат рамантуе прыбіральню
29 тысяч рублёў (крыху менш за 9 тысяч долараў паводле сённяшнягу курсу Нацбанка) плануецца выдаткаваць на рамонт санвузла на трэцім паверсе камісарыята горада Віцебска, Віцебскага і Лёзненскага раёнаў, пішуць "Народныя навіны Віцебска". Фінансавацца ўсё будзе з бюджэтных сродкаў.
Паведамляецца, што на сценах санвузла ёсць глыбокія расколіны і нават дзіркі. Таму плануецца абтынкаваць і замяніць керамічную плітку на 130 квадратных метрах сценак і 15 квадратных метрах падлогі. Таксама плануецца адрамантаваць падвесную столь і замяніць ўваходныя дзверы.
У сантэхніцы будуць мяняць адну рукамыйніцу, два ўнітаза і кутнюю душавую кабіну, а таксама іх арматуру і каналізацыйныя ды сцёкавыя трубы. У дадатак, будуць замененыя шэсць столевых свяцільнікаў, выключальнік і разетка, якія прыйшлі ў непрыдатнасць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.