Вахцёрка мінскага інтэрната звалілася ў шахту ліфта (фота)

Вахцёрка мінскага інтэрната звалілася ў шахту ліфта (фота)

20 жніўня ў 12.10 мінскіх ратавальнікаў выклікалі ў адзін з інтэрнатаў. Ім паведамілі, што ў шахту ліфта з вышыні пяці метраў звалілася жанчына.

На месцы выкліку ратавальнікі выявілі 43-гадовую жанчыну, інфармуе прэс-служба МНС. Яе дасталі з шахты і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Папярэдні дыягназ — чэрапна-мазгавая траўма цяжкай ступені.

У каментары onliner.by прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі распавёў падрабязнасці здарэння. Выявілася, што вахцёрка інтэрната размаўляла па мабільніку і адчыніла дзверы грузавога ліфта, якія рассоўваюцца ўручную. Пасля гэтага жанчына звалілася з вышыні. Цяпер высвятляецца, чаму кабіны ліфта не было на месцы.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі