Валавы ўнутраны прадукт Беларусі скараціўся на 3,4%
Валавы ўнутраны прадукт Беларусі, паводле другой ацэнкі, у першым паўгоддзі 2015 года скараціўся на 3,4% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Ён склаў 399 трлн 108,7 млрд рублёў. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Адзначаецца, што другая ацэнка ВУП выконвалася трыма метадамі. Абноўленыя дадзеныя заснаваныя на статыстычных абследаваннях арганізацый і хатніх гаспадарак, дадзеных справаздачы Міністэрства фінансаў аб выкананні бюджэту ды іншых крыніц.
Папярэдняя ацэнка валавога ўнутранага прадукта з'яўлялася папярэдняй. Яна засноўвалася на аператыўнай інфармацыі, экспертных ацэнках.
Здымак з архіву.