“Varušniak”: ці дапаможа тэхна адшукаць папараць-кветку — эфір з Русяй і Клюевым
Пётр Клюеў і Руся / Еўрарадыё
Ва ўсім свеце лета — час для оўпэн-эйраў. Так было і ў беларусаў. Што праўда, апошнім часам у самой Беларусі такіх фэстаў на свежым паветры практычна няма. А вось колькасць арганізаваных беларусамі за мяжой беларусаарыентаваных мерапрыемстваў становіцца ўсё больш. Да прыкладу, сёлета беларусы за мяжой ужо другія выходныя запар арганізоўваюць “купальскі варушняк” — святкуюць Купалле. І будуць рабіць гэта цэлую ноч з 1 на 2 ліпеня. Гэтае святкаванне так і назвалі — “Varušniak”.
Чаму менавіта Купалле стала натхняльным для арганізатараў беларускіх чэрвеньскіх фэстаў? Як звязаныя тэхна-музыка, ноч на Купалу і папараць-кветка? Ці захоўваюць беларусы старадаўнія традыцыі і як зацікавіць моладзь культурай продкаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць спявачка, лідарка гурта Shuma Руся і музыка Пётр Клюеў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.