"Вашынгтонскі стралок" дзейнічаў адзін

Па словах вашынгтонскага мэра Вінсэнта Грэя, якія перадае lenta.ru, на цяперашнім этапе расследавання няма ніякіх сведчанняў на карысць версіі пра якіх-небудзь саўдзельнікаў Аарона Алексіса, хоць пакуль яна цалкам і не выключаная.



Раней паведамлялася, што па падазрэнні ў саўдзеле паліцыя шукае двух чалавек. Аднак пасля высвятлення ўсіх акалічнасцяў спачатку першы, а затым і другі падазраваны былі прызнаныя недатычнымі да падзеяў.



Нагадаем, што страляніна ў Адміралцействе ў Вашынгтоне адбылася 16 верасня. У выніку яе загінулі 12 чалавек. Паліцыя застрэліла і "вашынгтонскага стралка". Ім апынуўся рэзервіст Ваенна-марскіх сіл Аарон Алексіс.



На знак жалобы па загінулых прэзідэнт ЗША Барак Абама загадаў да 20 верасня прыспусціць сцягі на ўсіх будынках федэральных дзяржустановаў, у тым ліку на Белым доме і Кангрэсе.



Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі