Вайсковую групоўку АДКБ ствараюць пры адсутнасці Беларусі
Лідэры АДКБ пры адсутнасці прэзідэнта Беларусі падпісалі дамову аб стварэнні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання (КСАР). Пра гэтае са словаў прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева перадае РІА "Новости". У Маскве падпісаны дакумент, які ўключае ў сябе дамову аб Калектыўных сілах і рашэнне Савета калектыўнай бяспекі аб складзе КСАР.
Нагадаем, што 14 чэрвеня беларуская дэлегацыя не прыехала на саміт АДКБ. Свой крок афіцыйны Мінск патлумачыў "эканамічнай дыскрымінацыяй" з боку Расіі ў малочным пытанні.
Нагадаем, што 14 чэрвеня беларуская дэлегацыя не прыехала на саміт АДКБ. Свой крок афіцыйны Мінск патлумачыў "эканамічнай дыскрымінацыяй" з боку Расіі ў малочным пытанні.