Майдан у Кіеве: барыкады, намёты, тысячы людзей
У Кіеве працягваюцца масавыя акцыі пратэсту.
Іх цэнтр па-ранейшаму знаходзіцца на Майдане Незалежнасці. Мінулая ноч прайшла спакойна. Пратэстоўцы аднавілі і ўмацавалі барыкады, знішчаныя ўначы на 11 снежня "Беркутам". У сталіцу ўвесь час прыязджаюць усё новыя і новыя транспарты з людзьмі з рэгіёнаў.
Нагадаем, удзельнікі акцый пратэсту патрабуюць вызвалення арыштаваных дэманстрантаў, адстаўкі ўраду, прызначэння датэрміновых выбараў.