Ветспецыялісты Беларусі і Расіі правераць літоўскіх вытворцаў рыбнай прадукцыі
У панядзелак, 14 верасня, ветспецыялісты Беларусі і Расіі пачнуць праверкі прадпрыемстваў Літвы, якія перапрацоўваюць рыбную прадукцыю і маюць атэстат на яе пастаўку ў краіны ЕАЭС. Інспекцыя будзе доўжыцца па 18 верасня, адзначае interfax.by.
Падчас праверкі спецыялісты ацэняць праўдзівасць ветэрынарнай сертыфікацыі рыбы, рыба- і морапрадукцыі, якую экспартуюць з Літвы ў краіны ЕАЭС.
Дарэчы, у Расію пастаўкі рыбы з краін ЕС усё яшчэ забароненыя ў сувязі з так званым "харчовым эмбарга". Але гэтая забарона не распаўсюджваецца на рыбныя кансервы.
Фота: promvest.info