Віцэ-прэм'ер Русы: Беларусь павінна ўступаць у СГА на лепшых умовах, чым Расія

Віцэ-прэм'ер Русы: Беларусь павінна ўступаць у СГА на лепшых умовах, чым Расія

Беларусь павінна далучыцца да Сусветнай гандлёвай арганізацыі на больш выгадных умовах, чым Расія. Пра гэта 14 красавіка заявіў намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы.

"Мы не павінны спазняцца, але не павінны і спяшацца. Мы павінны бачыць сябе, каб ні ў якай меры не былі ўшчэмленыя і не мелі горшых умоў, чым тыя, якія ёсць. На тых умовах, на якіх ўступіла Расія, мы павінны яшчэ для сябе "адціснуць" выгаду", — перадае БелаПАН словы Русага.

Чыноўнік запэўнівае, што аграпрамысловы комплекс гатовы да ўступлення краіны ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. "Мы ўжо пры ўступленні ў ЕАЭС тады праглядалі пытанні, звязаныя з субсідаваннем сельскай гаспадаркі", — паведамляе віцэ-прэм'ер.

Пры гэтым урад не баіцца, што пасля ўступлення ў СГА на наш рынак масава пойдзе танны імпарт. Русы нагадвае, што Казахстан, Арменія, Расія і Кыргызстан уваходзяць у СГА, і Беларусь мае адкрытыя межы з імі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі