Віцэ-прэм'ер Жарко лічыць 9.00 аптымальным часам для пачатку заняткаў у школах

Віцэ-прэм'ер Жарко лічыць 9.00 аптымальным часам для пачатку заняткаў у школах

Пра гучную праблему апошніх дзён — час пачатку школьных урокаў — выказаўся намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко, які раней быў міністрам аховы здароўя. У інтэрв'ю тэлеканалу АНТ чыноўнік назваў 9-ю гадзіну раніцы аптымальным часам для пачатку заняткаў у школах.

"Што тычыцца пачатку заняткаў з 9-й гадзіны, тут мусіць быць разуменне, якая мэта гэтага новаўвядзення. Бацькі пераследуюць сваю мэту, настаўнікі — сваю, мы ж павінны думаць перш за ўсё пра здароўе дзяцей. Дзіця малодшых класаў (з першага па чацвёрты) павінна адпачываць не менш за 10 гадзін у суткі. Сон у дзіцяці сярэдніх класаў павінен быць не менш за дзевяць гадзін. Таму аптымальны час пачатку заняткаў — 9.00", — паведаміў чыноўнік.

Таксама Жарко спаслаўся на фізіёлагаў і педыятраў, якія лічаць, што пік максімальнай актыўнасці дзіцяці пачынаецца з 10-й гадзіны раніцы і доўжыцца да 14-й. 

Па яго словах, 82% школаў гатовыя пачынаць урокі з 9-й гадзіны — гэта вясковыя школы і школы, якія працуюць у адну змену. Яшчэ 15-17% школаў гатовыя пачаць ўрокі ў 8.30, бо там заняткі ідуць у дзве змены, дадаў віцэ-прэм'ер.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі