Віцебскія мытнікі спынілі больш за восем тон кантрабандных шампіньёнаў
Віцебскія мытнікі спынілі кантрабанду, якую вёз расійскі перавозчык, паведамляе сайт Дзяржаўнага мытнага камітэта.
У Гарадокскім раёне мытнікі спынілі грузавую фуру Volvo. Кіроўца паказаў дакументы, згодна з якімі ён вёз 12 тон "міцэлію грыба шампіньёна ў сумесі з кампостам". Аднак падчас праверкі выявілася, што міцэлію было толькі 2 тоны. А астатні груз складалі свежыя шампіньёны, якія везлі без адпаведных таварасуправаджальных дакументаў.
Мытнікі затрымалі партыю шампіньёнаў масай больш за 8 тон і агульным коштам больш за 46 тысяч рублёў. Па гэтым факце складзены адміністрацыйны пратакол.
Фота: customs.gov.by