Віцебскія ўлады вярнулі начныя крамы

Кругласуткавы гандаль вырашыла аднавіць Віцебскае ўпраўленне гандлю і паслуг і было падтрыманае мясцовымі ўладамі. Цяпер у Віцебску працуе шэсць начных крамаў. Раней міліцыянты пераканалі гарвыканкам у тым, што магчымасць набыць спіртное ў начны час правакуе павелічэнне злачыннасці. Дарэчы, і абмежаванні на гандаль спіртнымі напоямі любой моцнасці з “начнікоў” знятыя. Пакуль сур’ёзнага пагаршэння крымінальнай сітуацыі вакол гэтых гандлёвых кропак не адзначана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі