Відавочцы авіякатастрофы: "Пажарныя бясконца ішлі, а з леса было зарыва"
Месца падзення расійскага самалёта ачэпленае супрацоўнікамі Смалявіцкага РАУСУ. Журналісту Еўрарадыё Васілю Косаву, аднак, удалося трапіць у самы вір падзеяў. Васіль Косаў: “На дадзены момант тут знаходзяцца супрацоўнікі пракуратуры, МНС, міліцыі Смалявіцкага РАУС, якія ахоўваюць месца. Доўгі час не давалі ўвогуле журналістам нічога здымаць. І да гэтага часу здымкі не дазволеныя, хоць прыехаў намеснік старшыні Транспартнай пракуратуры. Цікаўных адганяюць за 100 метраў ад гэтага месца. Прыходзяць цікаўныя, прыязджаюць з мінскімі нумарамі – усіх адганяюць. Вядуцца следчыя мерапрыемствы”.
Як цвердзіць журналіст Еўрарадыё, месца падзення самалёта прадстаўляе з сябе жахлівую карціну: пасярод выпаленага лесу паўсюль раскіданыя парэшткі лятальнай машыны. Пажарышча цалкам згашанае. Аднак, калі б не начны туман і слота, знішчэнні маглі быць яшчэ большыя.
Васіль Косаў: “Месца, куды зваліўся самалёт, выглядае, канешне, страшна. Раскіданыя вакол абломкі самалёта. Левы рухавік. Шыкоўнае скураное крэсла, таму што самалёт быў бізнэс-класу. Валяецца чаравік аднаго з бізнэсоўцаў, які ляцеў. Міліцыянты паміж сабой перагаворваюцца і кажуць, што, паводле чутак, гэтыя людзі ляцелі ў Менск гуляць у казіно. Просека не такая агромністая. Таму што мала было знішчана агнём. Супрацоўнікі МНС папросту ледзь не жагналіся, што былі дрэнныя ўмовы надвор’я. Казалі, што калі б гэта было лета – згарэў бы ўвесь лес! Але вельмі доўга тушылі, ня гледзячы на сырасць, ня гледзячы на дрэннае надвор’е – і дапамагала толькі пена. Вадой увогуле не было сэнсу нічога тут заліваць”.
Зрэшты, ухвалялі дрэннае надвор’е не ўсе. Адзін з супрацоўнікаў расійскага пасольства, які таксама апынуўся на месцы здарэння, у гутарцы з журналістамі адзначыў, што менавіта яно сталася прычынай катастрофы.
Супрацоўнік пасольства: “І ўсё роўна ў цемры нічога не бачна. Ён прамахнуўся папросту…”
Мясцовы міліцыянт, які назіраў, як гасілі пажар пасля авіякатастрофы, адзначае аператыўнасць і прафесійнасць супрацоўнікаў МНС. З агнём ваявалі ажно чатыры дзясяткі пажарных брыгад!
Міліцыянт: “Тут было каля 40 машын учора. Вы папросту ўчора не трапілі. Тут учора не прайсці было! Тут было “хуткіх”, напэўна, 10-12. Міліцыя… А пажарных – машын 40. То бок МНС тут малайчыны: аператыўна спрацавалі…”
Авіякатастрофа адбылася недалёка ад вёскі Пяцілетка. Амаль усе жыхары ў трагічны вечар сядзелі па хатах альбо і ўвогуле спалі. Жыхаркі вёскі, бабулькі Тамара і Таццяна прыгадваюць вялізныя водбліскі ад пажару, а таксама вялікую колькасць пажарных машын і машын хуткай дапамогі.
Спадарыні Тамара і Таццяна: “Мы шуму не чулі, мы толькі бачылі, як машыны ішлі. Машыны бясконца ішлі. Скорыя, пажарныя – бясконца. Ну а потым там зарыва было, далёка там. Ну, канешне ж, гарэла там! Больш нічога не чулі. Мы толькі машыны пажарныя бачылі…”
Пацвердзіў сведчанні аднавяскоўцаў і яшчэ адзін сталы жыхар Пяцілеткі Міхась:
Дзед Міхась: “За горку, там будзе дарога такая — з аэрадрома везці. І там убачыш. Абломкі там гарэлі. Ну, усе людзі амаль што спалі”.
Чытайце таксама:
Месца авіякатастрофы. Фотарэпартаж
Пад Мінскам разбіўся адзін з самых бяспечных самалётаў у свеце
Авіякатастрофа пад Мінскам: хроніка падзеяў
Авіякатастрофа расійскага самалёта пад Мінскам. Онлайн