Відэа: Групу моладзі затрымалі пры спробе сысці з вулічнай акцыі ў Мінску

Відэа: Групу моладзі затрымалі пры спробе сысці з вулічнай акцыі ў Мінску

Актыўных удзельнікаў вулічнай акцыі ў Мінску затрымалі пры спробе сысці з цэнтра горада. Карэспандэнт Еўрарадыё Ілля Маліноўскі стаў сведкам, як супрацоўнікі сілавых структураў у форме і ў цывільнай вопратцы сачылі за групай моладзі з пяці хлопцаў і дзяўчыны. 

Калі маладыя людзі сышлі з Кастрычніцкай плошчы праз плошчу Свабоды і Верхні горад, іх затрымалі, заявіўшы пра неабходнасць высветліць асобы. Пры гэтым самі маладыя людзі казалі, што маюць пры сабе пашпарты. 

Затрыманне праводзілі як АМАПаўцы ў форме, так і супрацоўнікі ў цывільным. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі