Вірэр выйграла індывідуальную біятлонную гонку, Скардзіна — 6-я

Вірэр выйграла індывідуальную біятлонную гонку, Скардзіна — 6-я

3 снежня ў Эстэрсундзе на 1-м этапе Кубка свету па біятлоне прайшла індывідуальная гонка сярод жанчын на 15 кіламетраў. У адсутнасць Дар'і Домрачавай, якая прапускае сезон, у беларускай зборнай знайшліся спартсменкі, якія гучна заявілі пра сябе. Надзея Скардзіна і Анастасія Дубарэзава патрапілі ва ўсе мішэні, 20 з 20-ці! У Насці такое ўпершыню ў кар'еры! Аднак медалёў беларускам узяць не ўдалося. Скардзіна ў выніку толькі 6-я, Дубарэзава — 12-я. Лідару яны прайгралі больш за хвіліну і 2,5 хвіліны адпаведна.

Гонку выйграла італьянка Дарацея Вірэр, на другім месцы — Мары Дарэн Абер з Францыі, на трэцім — Алена Підгрушная з Украіны.

Адзначым таксама вынікі іншых беларусак. Ірына Крыўко заняла 22-е месца, Надзея Пісарава — 55-е, Дар'я Юркевіч — 59-е, Крысціна Ільчанка была 69-й.

5 снежня ў Эстэрсундзе пройдзе мужчынскі і жаночы спрынт.

Здымак з архіву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі