Віталь Шчэрба падаў у суд на Таццяну Гуцу, якая абвінаваціла яго ў згвалтаванні

Віталь Шчэрба падаў у суд на Таццяну Гуцу, якая абвінаваціла яго ў згвалтаванні

Віталь Шчэрба падаў у суд на Таццяну Гуцу, якая абвінаваціла яго ў згвалтаванні. Славуты беларускі спартсмен, які жыве ў ЗША, упершыню пракаментаваў абвінавачанні ўкраінскай гімнасткі. У каментары тэлеканалу “Беларусь 1” ён назваў Гуцу “неадэкватным чалавекам”.

“Апраўдвацца на нейкія вар’яцкія словы гэта проста безсэнсоўна”, — кажа Шчэрба. Паводле яго слоў, у лютым у ЗША пройдзе першае слуханне па справе.

Таццяна Гуцу абвінаваціла Віталя Шчэрбу ў згвалтаванні ў мінулым годзе. Паводле яе слоў, адбылося гэта ў 1991 годзе падчас спартыўных збораў. Яна назвала беларуса “пачварай”. Гуцу — двухразовая алімпійская чэмпіёнка. Ёй 41 год, яна жыве ў Дэтройце. Шчэрба — шасціразовы алімпійскі чэмпіён. Яму 46 гадоў, ён жыве ў Лас-Вегасе.

Напярэдадні тэлеканал "Беларусь 1" паказаў фільм “Непераможаны. Віталь Шчэрба”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі