ВМС Украіны заявілі, што расіяне атакавалі і захапілі іх караблі

ВМС Украіны заявілі, што расіяне атакавалі і захапілі іх караблі

Ваенна-марскія сілы Украіны заяўляюць пра напад расійскіх сілавікоў на украінскія караблі ў Керчанскім праліве.

“Пасля выйсця з 12-мільнай зоны катэры ПС ФСБ РФ адкрылі агонь па карабельнай групе Ваенна-марскіх сілаў УС Украіны. Пашкоджаны малы браніраваны артылерыйскі катэр “Бердзянск”. Катэр страціў хаду, ёсць паранены. Зброя выкарыстоўваецца на паражэнне”, — сказана ў інфармацыі, якую распаўсюдзіў прэс-цэнтр украінскіх ВМС.

У ноч на 25 лістапада тры ўкраінскія вайсковыя судны — два малых браніраваных артылерыйскіх катэра “Бердзянск” і “Нікапаль” і рэйдавы буксір “Яны Капу” — выйшлі з порта Адэсы і скіраваліся ў порт у Марыупалі. На шляху расійскі катэр берагавой аховы “Дон” пратараніў украінскі буксір.

Украінскія караблі спыніліся перад Керчанскім пралівам, дзе Расія перакрыла рух у абодва бакі і ўзняла два баявыя верталёты.

Паведамленне пра атаку на ўкраінскія караблі з’явілася ўвечары каля 20:30. Пазней стала вядома, што караблі захопленыя расійскім спецназам.

Украінскія караблі мусілі ўвайсці ў Азоўскае мора праз Керчанскі праліў. Згодна з дамовай 2003 года Азоўскае мора з’яўляецца ўнутраным морам дзвюх дзяржаваў, таму цывільныя і вайсковыя судны пад сцягамі Расіі і Украіны маюць права бесперашкодна праходзіць праз заліў і рушыць у свае порты.

ВМС Украіны заяўляюць, што ўкраінскія караблі загадзя праінфармавалі пра свае планы прайсці ў прылеглыя да заліву порт, у тым ліку ФСБ Расіі. Расійскі бок заяўляе, што ўкраінцы не паведамлялі пра свае планы ўвайсці ў заліў і да таго ж парушылі тэрытарыяльныя воды Расіі. У каментары РИА Новости старшыня крымскага парламента Уладзімір Канстанцінаў выказаў меркаванне, быццам Украіна ўчыніла правакацыю, за якой стаіць ЗША.

На фота, апублікаваным крымскім рэсурсам Керчь Инфо, бачна, што расійскі бок перакрыў уваход у заліў сухагрузам.

МЗС Украіны назваў дзеянні Расіі правакацыяй і расцаніў інцыдэнт як парушэнне нормаў Статуту ААН, Канвенцыі ААН па марскім праве.

Украіна ўжо звярнулася ў Савет бяспекі ААН з нагоды інцыдэнту, паведамляе hromadske.ua

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 26.11:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі